Традыцыі. Досвед. Кампетэнцыя

Advocates.by аб'ядноўвае ў сваім складзе адвакатаў, якія валодаюць вялікім практычным досведам прававога суправаджэння інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Кожны адвакат бюро мае юрыдычны стаж не меней за 5 гадоў.

Абараняем Вашыя інтарэсы

У 2015 і 2016 адвакаты Advocates.by А.Невядоўскі, А. Самусеў і Дз. Шылаў былі рэкамендаваныя міжнародным рэйтынгавым выданнем The Legal 500 Europe, Middle East & Africa у якасці надзейных прававых кансультантаў для забеспячэння юрыдычнай дапамогай замежных кліентаў падчас вырашэння спрэчак у дзяржаўных і арбітражных (трацейскіх) судах Рэспублікі Беларусь.

Поспех нашых кліентаў з'яўляецца нашым поспехам

За час сваёй працы адвакаты Advocates.by забяспечылі кваліфікаванай юрыдычнай дапамогай больш за 3000 беларускіх і замежных кліентаў. Падчас працы з кліентамі адвакаты Advocates.by арыентуюцца на дасягненне практычнага выніку, беручы за аснову абарону правоў і законных інтарэсаў сваіх кліентаў.

Кваліфікаванае юрыдычнае судзеянне для тых, хто чакае ад адваката большага, чым проста вырашэнне юрыдычнай праблемы

Дзейнасць адвакатаў засноўваецца на кампетэнтнасці і практычным досведзе ў ажыццяўленні юрыдычнай дапамогі грамадзянам і карпаратыўным кліентам як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

Цягам супрацы з кліентамі, адвакаты Advocates.by перш за ўсё арыентуюцца на дасягненне практычнага выніку для кліента, перадусім ставячы права і законныя інтарэсы кліентаў.  

Вынікі нашай працы дасягаюцца шляхам рэалізацыі на практыцы наступных прынцыпаў:

1.  Юрыдычная дапамога павінна здзяйсняцца якасна і ў максімальна сціснутыя тэрміны;
2.  Поспех нашых кліентаў з'яўляецца нашым поспехам;
3.  Кожны кліент патрабуе адмысловага стаўлення і падыходу да вырашэння яго юрыдычнай задачы ў кожным пэўным выпадку;
4.  Кожны адвакат Advocates.by павінен увесь час павялічваць сваю кваліфікацыю, абменьвацца ведамі і досведам у розных галінах права са сваімі калегамі для дасягнення агульнага станоўчага выніку;
5.  Супрацоўніцтва з кліентамі павінна быць прадуктыўным.