Традыцыі. Досвед. Кампетэнцыя
Advocates.by аб'ядноўвае ў сваім складзе адвакатаў, якія валодаюць вялікім практычным досведам прававога суправаджэння інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Кожны адвакат бюро мае юрыдычны стаж не меней за 5 гадоў.
Абараняем Вашыя інтарэсы
У 2015 і 2016 адвакаты Advocates.by А.Невядоўскі, А. Самусеў і Дз. Шылаў былі рэкамендаваныя міжнародным рэйтынгавым выданнем The Legal 500 Europe, Middle East & Africa у якасці надзейных прававых кансультантаў для забеспячэння юрыдычнай дапамогай замежных кліентаў падчас вырашэння спрэчак у дзяржаўных і арбітражных (трацейскіх) судах Рэспублікі Беларусь.
Поспех нашых кліентаў з'яўляецца нашым поспехам
За час сваёй працы адвакаты Advocates.by забяспечылі кваліфікаванай юрыдычнай дапамогай больш за 3000 беларускіх і замежных кліентаў. Падчас працы з кліентамі адвакаты Advocates.by арыентуюцца на дасягненне практычнага выніку, беручы за аснову абарону правоў і законных інтарэсаў сваіх кліентаў.