Агульныя звесткі
Прадметам дзейнасці Адвакацкага бюро "Церах, Невядоўскі і Партнёры" з'яўляецца:
1. Забеспячэнне юрыдычнай дапамогай суб'ектаў прадпрымальніцтва (юрыдычных асоб і грамадзян-прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў);
2. Садзейнічанне інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Забеспячэнне юрыдычнай дапамогай замежных інвестараў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
3. Растлумачэнне заканадаўства ў сферах знешнеэканамічнай гаспадарчай і інвестыцыйнай дзейнасці.
Партнёры і адвакаты Адвакацкага бюро "Церах, Невядоўскі і Партнёры" прапануюць кліентам наступныя віды юрыдычнай дапамогі:
1. Даюць кансультацыі і растлумачэнні па пытаннях грамадзянскага, падатковага, мытнага, валютнага, інвестыцыйнага і іншага заканадаўства;
2. Складаюць гаспадарчыя дамовы, заявы, скаргі і іншыя дакументы прававога характару;
3. Ажыццяўляюць прадстаўніцтва ў судах, а таксама іншых установах і арганізацыях, перад фізічнымі асобамі;
4. Аказваюць суб'ектам прадпрымальніцтва іншую прававую дапамогу, у якой яны маюць патрэбу.
Адвакацкае бюро "Церах, Невядоўскі і Партнёры" надае прыярытэтную ўвагу комплекснаму прававому абслугоўванню суб'ектаў прадпрымальніцтва, якія здзяйсняюць знешнеэканамічную і інвестыцыйную дзейнасць.
Працоўнымі мовамі Адвакацкага бюро "Церах, Невядоўскі і Партнёры" з'яўляюцца беларуская, руская, ангельская, французская, нямецкая і польская. Валоданне замежнымі мовамі дазваляе адвакатам мець зносіны з кліентам без удзелу перакладніка.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі абярыце патрэбную Вам сферу дзейнасці, у якой неабходна аказанне юрыдычнай дапамогі.