Наша гісторыя

Advocates.by аб'ядноўвае ў сваім складзе адвакатаў, якія валодаюць вялікім практычным досведам прававога суправаджэння інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Адвакаты Advocates.by раней ажыццяўлялі адвакацкую дзейнасць у складзе Адвакацкага бюро "Церах, Невядоўскі і Партнёры", а таскама ў складзе агульных і спецыялізаваных юрыдычных кансультацый Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, што спецыялізуюцца на пытаннях ажыццяўлення суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці Рэспублікі Беларусь замежнаэканамічнай дзейнасці.

За час працы Адвакацкага бюро "Терех, Неведовский і Партнёры", пачынаючы з сакавіка 2013 па кастрычнік 2021, Адвакацкае бюро аказала юрыдычную дапамогу больш за 1200 беларускім і замежным кліентам. У 2015 і 2016 гадах Бюро прызнавалася міжнародным рэйтынгавым выданнем The Legal 500 Europe, Middle East & Africa у якасці адной з лепшых юрыдычных фірмаў года ў Беларусі ў вобласці вырашэння камерцыйных спрэчак.
Адвакаты А.Невядоўскі, А.Самусеў і Дз. Шылаў у 2015 і 2016 гадах былі рэкамендаваны міжнародным рэйтынгавым выданнем The Legal 500 Europe, Middle East & Africa у якасці надзейных прававых кансультантаў для аказання юрыдычнай дапамогі замежным кліентам для вырашэння спрэчак у дзяржаўных і арбітражных (трацейскіх) судах Рэспублікі Беларусь.

Адвакаты Advocates.by з'яўляліся выкладчыкамі юрыдычных дысцыплін у беларускіх (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, Інстытут Бізнэсу і мэнэджменту тэхналогій БДУ) вышэйшых навучальных установах, чытаюць лекцыі на прававыя тэмы ў Беларусі.

Адвакаты Advocates.by самастойна, а таксама з удзелам партнёрскіх адвакатаў і юрыдычных фірмаў забяспечвае сваім кліентам прафесійнае і комплекснае юрыдычнае абслугоўванне ў вобласці гаспадарчага звароту на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і іншых краін.

Партнёрскія адносіны ўсталяваны з адвакатамі і юрыдычнымі фірмамі Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, што дазваляе своечасова атрымліваць неабходныя кансультацыі па замежным праве і накіроўваць кліентаў непасрэдна да замежных адвакатаў.